Вы здесь

Роль беларускай мовы у Вялікім княстве Літоўскім

Змест:

Уступ…………………………………………………………………………3
Роль беларускай мовы у Вялікім княстве Літоускім……………………...4
Гуманісты і асветнікі Беларусі……………………………………………..6
Літаратура…………………………………………………………………....8

Уступ
Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпхі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі i кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацва - усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове.
Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях i дасціпныхных, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах, у трапных выслоўях i дасканалых па форме i мастацкіх якасцях казках, у творах мастацкай, навучнaй літаратуры i г.д.
Гэтыя моўныя скарбы раскрывают нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтьгчных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы, авалодаць сакрэтамі яго мова-творчай дзейнасці.
Захоўваючы духоўную спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсе тое, што прынята называць культурай, мова яднае нашчадкаў i продкаў, звязвае мінулае з сучасным i будучым.
Мова – гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. Так, паводле перапісу 1989 г., 80,2 % беларусаў і 65 % усяго насельніцтва Беларусі лічаць сваей роднай мовай беларускую. Гэта азначае, што этнічная функцыя (быць сімвалам нацыі, кансалідаваць народ і адрозніваць яго ад іншых этнасаў) пераважае ў беларускай мовы над камунікатыўнай. У сілу пэўных гістарычных, сацыяльных і геапатычных прачын беларуская мова не стала пакуль асноўным і адзіным сродкам камунікацыі ў нашай рэспубліцы. Для большасці жыхароў Беларусі гэтую ролю выконвае руская мова.
Роль беларускай мовы у Вялікім княстве Літоускім
Самыя раннія сляды лексікаграфічнай працы ў Белаpyci адносяцца к пачатку XVI ст. Гэты перыяд у гісторыі грамадскага жыцця беларускага народа, яго мовы i культуры займае асобае месца. Важнейшай яго асаблівасцю з'яўляецца, па-першае, завяршэнне фарміравання беларускай народнасці, якая вядзе рашучую барацьбу за свае вызваленне з-пад улады лігоўска-польскіх феадалаў і за далучэнне беларускіх зямель да зямель братняга рускага народа; а па-другое, узнікненне такога магутнага культурна-асветнага фактара, як кнігадрукарства, якое садзейнічае фарміраванню беларускай літаратурнай мовы i падняццю культуры наогул у заходнерускім кpai. Своеасаблівую функцыю ў гэты перыяд выконвае мова беларускага народа. Як больш развітая ў той час i зразумелая для пераважнай часткі насельніцтва тагачаснага Літоўскага княства, у складзе якога знаходзілася і Беларусь, беларуская мова была принята ў якасці дзяржаўнай мовы. На ей вяліся судовыя справы, друкаваліся заканадаўчыя граматы, сеймавыя пастановы i іншыя дакументы. Такая роля беларускай мовы ў Літоўскай дзяржаве была афіцыйна ўзаконена Статутам 1588 г., дзе адзначана: «А писаръ земъски маетъ поруску литерами и словы рускими вей листы, выписы и позвы писати, а не иншимъ языкомъ и словы». Аб шырокім ужыванні беларускай мовы ў Літоўскім княстве сведчаць: Літоўская метрыка (apxiў вялікакняскай канцылярыі), «Судебник Казимира Ягелончыка» (1468 г.), пераклады Ф. Скарыны, Літоўскі Статут (1529 г.), «Катехизис» Сымона Буднага (1562 г.) i шмат іншых дакументаў, а таксама выказванні даследчыкаў, якія спецыяльна вывучалі мову пісьмовых помнікаў тагачаснай Літвы. У прыватнасці, І. Я. Спрогіс адзначае, што «первый юридический государственный язык в бывшем Великом княжестве Литовском был дан населявшим его русским народом... Этот местный, измененный русский юридический язык был безраздельно один как для всей юго - западной, так и для всей северо - западной половины Великого княжества Литовского; он был один, безраздельный, для всех мест его заселения, для всех его больших и малых городов».
Функцыі дзяржаўнай мовы Літоўскага княства беларуская мова выконвала да 1697 г., калі пастановай сейма яна была заменена ў судовай i адміністрацыйнай практыцы польскай мовай.

Гуманісты і асветнікі Беларусі
Францыск Скарына (Францішак; 1490?-1551?), беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, вучоны, асветнік і культурны дзеяч, перакладчык, пісьменнік, мастак-графік эпохі Адраджэння. У 1504 паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт, у 1506 атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі. У 1512 абараніў у Падуанскім універсітэце вучоную ступень доктара лекарскіх навук, меў таксама ступень доктара аrtium (вольных навук). Пры падтрымцы мецэнатаў (віленскага бургамістра Якуба Бабіча, радцаў Багдана Онкава і Юрыя Адверніка) выдаў у 1517-1519 у Празе 23 кнігі Бібліі на старабеларускай мове пад агульнаю назвай «Біблія руска, выложена доктором Франциском Скориною из славнаго града Полоцька, Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Каля 1520 заснаваў друкарню ў Вільні. Адаптаваў, пракаментаваў і надрукаваў там «Малую падарожную кніжку» (каля 1522) і «Апостал» (1525). У 1530 па запрашэнні герцага Альбрэхта ездзіў у Кёнігсберг па справах кнігадрукавання.
Да кожнай кнігі Бібліі Скарына пісаў прадмовы, пасляслоўі, каментарыі - новыя ў беларускай літаратуры жанры, - у якіх ацэньваў пазнавальна-адукацыйныя і мастацкія вартасці біблейскіх твораў, выказваў свае грамадска-філасофскія, маральна-этычныя і эстэтычныя погляды. Лічыў Біблію тварэннем філасофіі, мудрацоў і летапісцаў, а не Божым звеставаннем, як патрабавалі артадаксальныя багасловы. Ён не адмаўляўся ад веры, але пацясняў яе, рэкамендуючы рэлігійныя кнігі для навучання і выхавання. «Біблія» Скарыны выйшла раней за нямецкі пераклад Лютэра. Сутнасць яго каментарыяў- у рэнесансавым сцвярджэнні, што змест Бібліі можна ўзгадняць з чалавечым разуменнем і вопытам, рацыянальна выкарыстоўваць. Яна павінна даваць спажыву мысленню мудраца і навучаць розуму і добрым норавам простага чалавека. Гэта пярэчыла традыцыі і практыцы царкоўнікаў сярэдневякоўя, якія глядзелі на выданні. Справядлівы той закон, што «не к пожитку единого человека, но к посполитому доброму написанный». Прыклады бездакорных правіцеляў-заканадаўцаў ён знаходзіў у антычным свеце (Салон, Лікург, Нума Пампілій), для хрысціян ставіў за ўзор Майсея і Саламона. Мудрых правіцеляў супрацьпастаўляў тыранам, дэспатам, заваёўнікам. Скарына быў прыхільнікам прагрэсіўных зрухаў, звязаных з ростам гарадоў, пераходам іх на магдэбургскае права. У прадмове да кнігі «Юдзіф» ён ухваляе патрыятызм як праяву універсальнага закону гарманічных суадносін чалавека і Радзімы. Служэнне грамадству прыраўноўваў да служэння Богу, а сваю перакладчыцкую, пісьменніцкую і выдавецкую дзейнасць трактаваў як духоўную ахвяру Радзіме. У ліку першых біблейскіх кніг надрукаваў любоўную паэму «Песня песняў». Несучы асвету ў свой край, Скарына ўлічваў яго канкрэтныя ўмовы. Ён заяўляў, што ў Бібліі ўсёй мудрасці «зачало и конец». Даў свабодны выклад кананічных біблейскіх тэкстаў, пераклаў вершамі 10 запаведзяў Майсеевых. Вершаваныя радкі сустракаюцца і ў іншых мясцінах яго прадмоў і перакладаў. Гэта дае падставу называць яго пачынальнікам беларускай пісьмовай паэзіі. Універсальна адукаваны чалавек, які валодаў многімі эўрапейскімі мовамі, Скарына любіў, цаніў і ўмеў карыстацца родным словам. Выданні Скарыны вылучаюцца высокімі мастацкімі якасцямі: майстэрствам набору, разнастайнасцю шрыфтоў, шырокім выкарыстаннем заставак, вялікіх рамачных ініцыялаў і высокамастацкіх тэматычных гравюр-ксілаграфій. Выданні Скарыны істотна паўплывалі на беларускае і ўсё ўсходнеславянскае кнігадрукаванне.
Симяон Полацки
У канцы 70-х гг. С. Полацкі склаў два зборнікі паэзіі — «Вертоград мно-гоцветный»» (увайшлі вершы грамадска-палітычнай, маральна-філасофскай, сямейна-бытавой тэматыкі) і «Рыфмологион» (уключаны патрыятычныя творы апошніх дзесяцігоддзяў).
У маскоўскі перыяд С. Полацкі стварыў на аснове біблейскіх сюжэтаў дзве п'есы — «Комедия притчи о блудном сыне» і «Трагедия о Навуходоносоре царе, о теле злате и о триех отроцех, в пещи не сожженных».
С. Полацкі распрацоўваў новыя жанры і формы вершатворчасці, шырока выкарыстоўваў барочныя прыёмы пісьма (зрокава-графічны эфект, ускладнёныя метафары, гіперба-лы, алегорыі, сімвалы і інш.).
Мікола Гусоўскі
Нарадзіўся каля 1480 года у сям'і велікакняжацкага лаўца (паляўнічага).
Трапіў на службу да полацкага епіскапа Эразма Цёлка (Вітэліўса) і жыў у Польшчы. У 1518 годзе ў складзе дыпламатычнай місіі да папы Льва Х, якую ўзначаліў Вітэліўс, знаходзіўся ў Італіі. У 1522 годзе па заказу папы Рымскага напісаў паэму "Паляванне на зубра". У 1523 годзе пасля заўчаснай смерці Эразма Вітэліўса вярнуўся ў Кракаў. Выдаў зборнік "Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго", куды ўвайшла аднайменная паэма і адзінаццаць вершаў, створаных таксама ў Рыме. Напісаў гістарычную паэму "Новая слаўная перамога над туркамі ў ліпені месяцы" (1524) і вершаваны пераказ "Жыцця і подзвігаў св. Гіяцыянта" (1525).
Сымон Будны
(1530 - 1593 гг.)
Гуманіст, асветнік, рэлігійны рэфарматар, філосаф, кнігавыдаўца. Паходзіў з сям'і дробнага шляхціча. Быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Скончыў Кракаўскі універсітэт. У 1562 г. з нясвіжскай друкарні выйшла кніга Сымона Буднага "Катэхізіс", якая з'явілася першым друкаваным выданнем на землях сучаснай Беларусі. Напісаны і выдадзены "Катэхізіс" на старабеларускай мове. Потым Будны друкаваў творы ў Бярэсці, Лоску, Вільні. Там ён выказаў свае меркаванні па праблемах веры, аб "мірскім" прызначенні чалавека, аб дзяржаўнай уладзе. Меў перадавыя па тых часах погляды, якія распаўсюджваў разам са сваімі аднадумцамі і паплечнікамі, выступаў за ўсебаковае супрацоўніцтва славянскіх народаў.

Літаратура:
1 Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв
2 “Беларуская мова:Гісторыя і Сучачнасць”,Мінск “Народная Асвета”,1989
3 “Беларуская Мова. Энцыклапедыя”, Мінск,1994